Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша:
Менск — паседжаньне грамадзкага Беларускага камітэту салідарнасьці з Украінай офісе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага,3). Пачатак а 18-ай.
Менск — прэзэнтацыя кнігі Веры Пярмінавай «Бісерапляценне ў беларускай традыцыі» у галерэі Менскага цэнтру народнай творчасьці (Гікала, 4). Пачатак а 18-ай.
У гісторыі:
1302 — паводле Шэксьпіра, у гэты дзень былі заручаныя Рамэа й Джульета
1401— у Радаме выдадзены другі акт Віленска—Радамскай уніі
1917 — ангельскія войскі занялі Багдад
1985 — Міхаіл Гарбачоў быў абраны генэральным сакратаром ЦК КПСС, пасьля сьмерці Канстанціна Чарненкі.
1990 — Вярхоўны Савет Літоўскай ССР прыняў акт, якім заявіў аб выхадзе рэспублікі са складу Савецкага Саюзу.
У памяці:
1544 — нарадзіўся Тарквата Таса, італьянскі паэт
1887 — нарадзіўся Алесь Гарун, беларускі паэт
1903 — нарадзіўся Тодар Кляшторны, беларускі паэт. Быў асуджаны пазасудовым органам НКВД 29 кастрычніка 1937 і як «член антысавецкай арганізацыі» прысуджаны да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці.
1906 — памер Іван Пуліхаў, рэвалюцыянэр, тэрарыст, сябра партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, пакараны сьмерцю за замах на замах на менскага генэрал-губэрнатара Курлова,
1911 — нарадзіўся Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзяяч.
1911 — нарадзіўся Аркадзь Мігдал, савецкі акадэмік, заснавальнік новых кірункаў у ядзернай фізыцы і фізыцы мэталяў.
1941— памёр Аляксандар Уласаў, грамадзкі дзяяч, рэдактар першай беларускай газэты «Наша Ніва». У 1918 годзе ўвайшоў у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У кастрычніку 1939 году быў арыштаваны НКВД і перавезены ў Менск. У лістападзе 1940 году асуджаны на 5 гадоў канцлягераў за «шпіёнска-правакатарскую дзейнасьць». Памёр у зьняволеньні ў Расеі.
Цытата на памяць
Мне не шкада, што сэрца пакалечыў,
Узьбіў душу на стынучую квець;
На сечы быць і выйсьці з поля сечы
Ня тое, што прыйсьці на сеч.
Тодар Кляшторны