Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы выказваюць салідарнасьць зь беларускімі палітвязьнямі


У заяве ўкраінскія актывісты зьвяртаюць увагу на незаконные вынясеньні прысудаў Ігару Аліневічу, Мікалаю Дзядку, Арцёму Пракапенку, Яўгену Васьковічу і іншым, а таксама на беспадстаўныя адвольныя затрыманьні і адміністрацыйныя арышты беларускіх актывістаў.

«Мы зьвяртаемся да ўсіх праваабарончых арганізацыяў па ўсім сьвеце, каб дапамагчы ў асьвятленьні сыстэматычных парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў сувязі з грамадзкімі актывістамі. Мы таксама просім урады эўрапейскіх краін і праваабарончыя арганізацыі накіраваць афіцыйныя лісты прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку з патрабаваньнем спыніць ціск і як мага хутчэй вызваліць усіх палітычных зьняволеных. А таксама спыніць рэпрэсіі супраць грамадзкіх актывістаў і праваабаронцаў у Беларусі», — гаворыцца ў заяве, якую цытуе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG