Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля менскіх дамоўленасьцяў загінулі 64 украінскія вайскоўцы


Заява прагучала ў інтэрвію ўкраінскаму Першаму нацыянальнаму тэлеканалу.

Паводле яго слоў, усяго з усяго з пачатку антытэрарыстычнай апэрацыі загінула 1549 вайскоўцаў.

«Атакуючыя наступальныя дзеяньні агрэсара нам удалося спыніць, — пракаментаваў Парашэнка ход рэалізацыі менскіх пагадненьняў. — Львіную долю сыстэм залпавага агню, цяжкай артылерыі ўкраінскі бок адвёў, і мы назіраем, што значную частку адвялі і падтрымоўваныя Расеяй баевікі».

Учора сьпікер Антытэрарыстычнай апэрацыі Андрэй Лысенка заявіў, што баевікі не выконваюць рэжым спыненьня агню, таму Кіеў ня будзе адводзіць зь лініі фронту ўсю цяжкую артылерыю.

«Проста агаляць пярэдні край мы зараз цалкам ня будзем і чакаем, што вораг таксама дакажа, што ён сапраўды адвёў узбраеньне ў пэўныя раёны», — сказаў Лысенка. Ён таксама адзначыў, што атрады незаконных узброеных фармаваньняў абсталёўваюцца цеплавізарамі, прыборамі начнога бачання, прыцэльваньня, што дазваляе ім эфэктыўна дзейнічаць у начны час. Расея «актыўна дапамагае сваім наймітам, ажыцьцяўляючы пастаўкі зброі і боепрыпасаў чыгункай», — цытуе Лысенка БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG