Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве актывісты АГП правялі акцыю з нагоды Дня жанчын ФОТА


Магілёўскія актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі кветкамі і паштоўкамі павіншавалі жанчын зь міжнародным жаночым днём.

Паводле кіраўніка партыйнай арганізацыі вобласьці Ўладзімера Шанцава, віншаваньні найперш адрасаваліся жанчынам, якія ў сваё сьвята працавалі.

— Такія сьвяточныя дні рэдкая магчымасьць, — заўважае ён, — нагадаць пра існаваньне ў Беларусі апазыцыйнай арганізацыі.

«Гэта бадай ці не адзіная магчымасьць прайсьці па горадзе і нагадаць хаця б паштоўкамі пра існаваньне Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Дапускаю, што ўлада ў любы момант можа адабраць і гэтую магчымасьць», — кажа Ўладзімер Шанцаў.

«Тым ня менш, у такі сьветлы вясновы дзень хочацца пазытыву адносна будучыні краіны і яе грамадзянаў. Акцыяй мы намагаліся яго перадаць як мага большай колькасьці людзей. Калі мы раздавалі жанчынам свае прэзэнты жанчынам, то многія нечакана для нас казалі: „Дробязь, але як прыемна“. Людзям нестае ўвагі і ім хочацца цеплыні».

Уладзімер Шанцаў зазначае, што паштоўкі і кветкі атрымлівалі і жанчыны на вуліцах гораду. Інцыдэнтаў зь міліцыяй і адміністрацыяй крамаў не было.

Актывісты зычылі жанчынам здароўя, грошай, упэўненасьці ў будучыні. Абяцалі збудаваць новае ды захаваць найлепшае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG