Экстрэмісцкая групоўка «Бока Харам» абвясьціла аб далучэньні да радыкальнага руху «Ісламская дзяржава».
Запісаны гукавы зварот на арабскай мове з ангельскімі субтытрамі быў распаўсюджаны 7 сакавіка праз Твітэр ад імя Абубакар Шэкау, лідэра «Бока Харам».
У звароце гаворыцца, што «Бока Харам» пераходзіць у безумоўнае падпарадкаваньне кіраўніцтва «Ісламскай дзяржавы».
Заява «Бока Харам» зьявілася пасьля таго, як гэтая групоўка была абвінавачаная ў учыненых 7 сакавіка чатырох нападах сьмяротнікаў у горадзе Майдугуры на паўночным усходзе Нігерыі. Ахвярамі нападаў сталі 54 чалавекі, раненьні атрымалі больш за 140.
Выбухі прагрымелі адзін за адным на працягу чатырох гадзін у ажыўленых месцах горада, сярод якіх рыбны рынак і аўтобусная станцыя. Пяты напад адбыўся на блёкпасьце нігерыйскай арміі за 75 кілямэтраў ад Майдугуры.