Дырэктар ЦРУ Джон Брэнан 6 сакавіка абвясьціў праграму рэструктурызацыі. Ён заявіў, што ў выніку кіраўніцтва агенцтва будзе больш адказным, узмацняцца кібэрмагчымасьці ЦРУ, а таксама будуць вырашаныя праблемы з шпіянажам, якія ўзьніклі за апошняе дзесяцігодзьдзе, калі агенцтва сканцэнтравалася на змаганьні з тэрарызмам.
Выступаючы перад журналістам, Брэнан сказаў, што ў ЦРУ ствараюцца новыя падразьдзяленьні пад назвай «цэнтры місіі», якія маюць канцэнтравацца на канкрэтных праблемах ці геаграфічных рэгіёнах.
Брэнан сказаў: «Ёсьць шмат рэгіёнаў і сфэраў, у адносінах да якіх я хацеў бы мець лепшае разуменьне, лепшую інфармацыю і лепшы доступ».