Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Trubetskoy прэзэнтавалі беларускамоўны сынгл «Прывітаньне ўсім наогул», а Brutto — новы кліп «Партизан рок»


Гурт з Паўлам Булатнікавым запісаў самотнік «Прывітаньне ўсім наогул», куды ўвайшлі дзьве новыя песьні.

А каманда на чале зь Сяргеем Міхалком зьняла кліп на новую песьню «Партизан рок».

Адразу ж пасьля заявы Сяргея Міхалка пра тое, што ён забараняе сьпяваць свае песьні былым паплечнікам, абодва бакі прэзэнтавалі новы матэрыял.

Trubetskoy выклаў беларускамоўны самотнік «Прывітаньне ўсім наогул», куды ўвайшла іх новая аўтарская рэч «Горад», а таксама «Паэт» на словы Максіма Багдановіча. Жывая прэзэнтацыя сынглу заплянаваная на канцэрце ў Менску 25 красавіка.

Brutto прадставілі песьню «Партизан рок» і кліп на яе, зьняты ўкраінскім рэжысэрам Ігарам Сьцекаленкам. Свой новы рэліз Сяргей Міхалок суправадзіў жорсткай прамовай: «Рашызм ня пройдзе! Яб...цеся-праваліцеся з Вашым "рускім мірам"…Наш Партызан-Рок – супраць Вашага гаўно-быдла-рока». Менавіта ў гонар гэтай песьні Brutto назвалі свой эўрапейскі тур.

Tuzin.fm

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG