Апэрацыя па вызваленьні закладнікаў ішла больш як дзьве гадзіны. Нападнік застрэліўся.
Па словах мэра гораду, нападніку было 62 гады. Верагодна, мужчына пакутаваў на псыхічнае захворваньне. Як сказаў мэр, жыхар гораду зрабіў каля 25 стрэлаў, увайшоўшы ў рэстаран.
Тэлеканал TV Prima паведаміў, што нападнік перад тым, як учыніць злачынства, тэлефанаваў у мясцовую тэлестудыю і патрабаваў выслаць тэлевізійную групу. Ён сказаў, што адчувае сябе пакрыўджаным шмат кім навокал, а ўлады яго не абараняюць.
Угерскі-Брод месьціцца на ўсходзе Чэхіі за 300 кілямэтраў ад Прагі, каля мяжы са Славакіяй.