Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла пісьменьніца Лідзія Арабей


Лідзія Арабей. Фота Алена Казлоўская, lit-bel.org
Лідзія Арабей. Фота Алена Казлоўская, lit-bel.org

Пісьменьніца пайшла з жыцьця вечарам 20 лютага.

Лідзія Арабей нарадзілся 27 чэрвеня 1925 году у вёсцы Нізок Узьдзенскага раёна Менскай вобласьці. Працавала ў часопісах «Вожык», «Полымя». Была старшым рэдактарам выдавецтва «Беларусь» (1955-1967). Кандыдат філялягічных навук. Аўтар зборнікаў аповесьцяў і апавяданьняў «Мера часу» (1962), «Экзамен» (1963), «Ларыса» (1964), «Ваўчкі» (1972), «Сярод ночы» (1968), «На другой зіме вайны» (1968), «Мне трэба ехаць» (1974), «Паласа дажджу» (1984), «Пошукі кахання» (1987), дакумэнтальных аповесьцяў пра Цётку «На струнах буры» (1967) і «Стану песняй» (1977), раманаў «Іскры ў папялішчы» (1970) і «Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы» (1980), кнігі сатыры і гумару «Кватэра № З» (1961). Выдала зборнікі апавяданьняў для дзяцей «Калібры» (1960), «Ісьці ў разведку» (1989) і аповесьць «Сіні бор» (1972).

Развітаньне з пісьменьніцай адбудзецца 22 лютага ў 13.00 у Крэматорыі спэцкамбіната КБА на Паўночных могілках Мінска ў пасёлку Навінкі — паведамляе прэс-служба Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG