Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя і кіраўнікі міністэрстваў фінансаў эўразоны дасягнулі часовага кампрамісу


Кіраўнікі міністэрстваў фінансаў краін эўразоны і Грэцыя дамовіліся аб працягу праграмы фінансавай дапамогі Афінам на чатыры месяцы. У абмен на гэта, Афіны пацьвердзілі прыхільнасьць да правядзеньня структурных рэформаў. Чакаецца, што ўрад Грэцыі падрыхтуе эўрапейскім партнэрам 23 лютага сьпіс сваіх прапановаў па рэформах.

Раней у лютым прэм’ер Грэцыі Алексіс Цыпрас заявіў, што будзе дамагацца сьпісаньня даўгоў. Старшыня Эўрагрупы Йерун Дэйсэлблум паведаміў пасьля перамоваў, што Грэцыя абяцае выканаць усе абавязальніцтвы па даўгах.

Пазыковы крызіс у Грэцыі пачаў абвастрацца вясной 2010 года. Тады ўрад краіны афіцыйна папрасіў фінансавай падтрымкі ад партнэраў па Эўрапейскім зьвязе, каб пазьбегнуць дэфолту. У тым жа годзе агенцтва «Стандард энд Пурс» значна панізіла рэйтынг грэцкіх дзяржаўных аблігацый. Далей было рэзкае падзеньне курсу эўра, на рынках каштоўных папер па ўсім сьвеце абвастрыліся праблемы. У сьнежні 2012 года міністры фінансаў краін эўразоны ўхвалілі выдзяленьне Грэцыі чарговага траншу дапамогі ў памеры 34 мільярдаў эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG