Прамова Парашэнкі на Майдане: Не дапусьцім унутранага фронту!
Прэзыдэнт Пятро Парашэнка прыйшоў на Майдан Незалежнасьці, каб ушанаваць разам з украінцамі загінулых зь Нябеснай сотні. Ідучы да трыбуны для выступу ён выгукнуў: «Слава Ўкраіне!». Зрэшты, у адказ людзі крычалі «Ганьба». Парашэнка папрасіў украінцаў пазьбягаць спрэчак і не дапусьціць ўнутранага фронту.