Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па ўсёй Польшчы масавыя страйкі: фэрмэры патрабуюць кампэнсацыі за расейскае эмбарга


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Польскія фэрмэры патрабуюць дзяржаўных датацыяў, у тым ліку і кампэнсацый з-за стратаў ад расейскага эмбарга на польскія прадукты.

Фэрмэры, якіх у Варшаву прыехала некалькі тысячаў, настроеныя рашуча і патрабуюць перамоваў з прэм’ер-міністрам Эвай Копач, якая, аднак, ад сустрэчы з удзельнікамі акцыі пратэсту адмовілася.

«Як пратэставаць далей, мы яшчэ будзем вырашаць. Калі спадарыня прэм’ер лічыць, што ў нас няма дазволу заставацца тут, дык гэта вельмі добра і значыць, што яна ўсё падпіша, тады мы зможам вярнуцца дадому», — заявіў лідэр аднаго з фэрмэрскіх прафсаюзаў Славамір Іздэбскі.

Паводле яго, калі ўлады ня пойдуць на саступкі, дык ў Варшаве ля будынку ўраду будзе разьбітае намётавае мястэчка. Фэрмэры, сярод іншага, настойваюць на падвышэньні закупачных цэнаў на шэраг сваіх прадуктаў і ўвядзеньні забароны продажу зямлі замежным грамадзянам. Міністар сельскай гаспадаркі Марэк Савіцкі, у сваю чаргу, заявіў, што большасьць гэтых патрабаваньняў ужо выканана або выконваецца, таму сэнс пратэстаў яму не зразумелы.

Падтрымаць фэрмэраў ў Варшаву прыехалі таксама прадстаўнікі шахтарскіх прафсаюзаў. Фэрмэры пратэстуюць ня толькі ў сталіцы, але і па ўсёй краіне, блякуючы дарогі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG