Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі могуць скончыцца грошы


Перамовы Грэцыі зь міністрамі фінансаў краін эўразоны 16 лютага завяршыліся няўдачай. Атэны настойвалі на шасьцімесячнай адтэрміноўцы выплатаў запазычанасьці перад крэдыторамі.

Міністар фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс сказаў, што Атэны былі згодныя зрабіць «усё, што трэба», каб дасягнуць пагадненьня.

Новы радыкальны левы ўрад Грэцыі паабяцаў адмовіцца ад 240 мільярдаў эўра ад Міжнароднай тройкі крэдытораў — Эўразьвязу, Эўрапейскага цэнтральнага банку (ЭЦБ) і Міжнароднага валютнага фонду ,

Міністар фінансаў Нідэрляндаў Ёрэн Дысэльблум, які старшыняваў на сустрэчы, сказаў, што ў Атэнаў ёсьць тэрмін да 20 лютага, каб папрасіць працяг крэдытаваньня. 18 лютага ЭЦБ вырашыць, ці варта захоўваць рэжым надзвычайнага крэдытаваньня банкаў Грэцыі, якія хутка губляюць дэпазыты — прыблізна 2 млрд эўра ($ 2,27 млрд.) у тыдзень.

Без дамоўленасьці ў Грэцыі, хутчэй за ўсё, скончацца грошы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG