Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
ПАДЗЕІ ДНЯ
З ініцыятывы ЮНЭСКА сёлета чацьвёрты раз будзе адзначацца Сусьветны дзень радыё. «Прапануючы ад навінаў і публічных дэбатаў да музыкі і забавы, радыё працягвае інфармаваць, захапляць і натхняць нас як ніякі іншы сродак, гаворыцца ў заяве ЮНЭСКА. Радыё сёньня — нешта нашмат большае, чым форум інфармацыі і забавы. Яно — найлепш прыстасаваны сродак, які арыентуецца на новыя тэхналягічныя адкрыцьці, што скіроўваюць мэдыі і камунікацыю ў нязьведаныя воды».
Паводле ЮНЭСКА, сёньня ў сьвеце працуе 51 тысяча радыёстанцый, а людзі валодаюць 2,4 мільярдамі прымачоў. Паміж 2006 і 2013 гадамі даходы анлайн-радыёстанцый растуць прыблізна на 28 працэнтаў штогод.
На «Рандэву ў Якуба» запрашае сталічны музэй Якуба Коласа. Любоўная лірыка паэта прагучыць з нагоды Дня закаханых.
Эўрарадыё правядзе вынікі музычнага фэстывалю «Даём рады» і назаве лепшых музыкаў 2014 году.
У магілёўскай Ратушы — прэзэнтацыя чарговага нумара альманаха «Брама». На сустрэчу да аўтараў, сябраў Магілёўскай абласной філіі ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» завітаюць зь Менску Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Усевалад Сьцебурака, а таксама госьць з Масквы — беларускі пісьменьнік Валеры Казакоў. Пачатак а 17 гадзіне.
У гомельскім палацы чыгуначнікаў — музычны рэтра-экскурс у 60-я. Джазавыя калектывы выканаюць песьні і інструмэнтальныя кампазыцыі папулярнай замежнай джазавай клясыкі, а таксама музыку савецкай эпохі. Пачатак у 18:30.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1908 — адкрыўся Менскі царкоўна-археалягічны музэй.
1945 — Другая сусьветная вайна: пачатак буйной бамбардзіроўкі Дрэздэну авіяцыяй саюзьнікаў.
1975 — кіраўніцтва турэцкай абшчыны на Кіпры абвясьціла ў аднабаковым парадку ў паўночнай частцы выспы «Турэцкую фэдэратыўную дзяржаву Кіпр».
1988 — у Стэпанакерце прайшоў першы мітынг, на якім было вылучанае патрабаваньне аб далучэньні Нагорнага Карабаху да Армэніі.
1990 — Падпісанае пагадненьне пра аб’яднаньне дзьвюх частак Нямеччыны — заходняй і ўсходняй.
У гэты дзень нарадзіліся:
1705 — Францішка Ўршуля Радзівіл, беларуская і польская пісьменьніца, драматург.
1806 — Юльян Корсак, беларускі паэт і перакладчык
1902 — Сымон Хурсік, беларускі пісьменьнік
1973 — беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, папулярызатар беларускай літаратуры.
У гэты дзень памерлі:
1974 — Паўліна Мядзёлка, беларуская акторка, дзяячка культуры.
1984 — Язэп Найдзюк, дзяяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, выдавец, гісторык.
2009 — Валянцін Тарас, беларускі паэт, крытык і перакладчык.