Пасьля ўступленьня ў сілу 22 ліпеня новай рэдакцыі закону «Аб гандлі» прадпрыемства павінна было перарэгістраваць памяшканьне як гандлёвы аб’ект, але не зрабіла гэтага, таму гандляваць тут стала нельга. Памяшканьне кнігарні дазволілі выкарыстоўваць толькі як офіс альбо для імпрэзаў. «Галіяфам» гэта аказалася не па кішэні.
Выдавецтва «Галіяфы» працягвае існаваць, а дырэктар Зьміцер Вішнёў спадзяецца, што ў хуткім часе атрымаецца аднавіць кнігарню ў новым месцы.