Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ці мір? 15 гадзінаў перамоваў

Тальявіні выехала з «Дыпсэрвісу» і далучыліся да «нармандзкай чацьвёркі»

Прадстаўнікі АБСЭ на чале з Хайдзі Тальявіні пакінулі паседжаньне Трохбаковай кантактранй групы. Камэнтароў не было.

Парашэнка і Пуцін вярнуліся ў залю перамоваў. Перамовы ў “нармандзкім фармаце” аднавіліся.

Мірнае пагадненьне было ўзгоднена і падрыхтавана да падпісання ў кантактнай групе. Платніцкі і Захарчанка адмовілися падпісаць. 1/2, піша карэспандэнт

Агенцтва УНН паведамляе са спасылкай на крыніцу ў дыпляматычных колах, што вынікам перамоваў у Менску стала дамоўленасьць аб спыненьні агню на двое сутак. Была дасягнутая дамоўленасьць аб спыненьні агню на 48 гадзін, адводзе цяжкага ўзбраеньня і стварэньні дэмілітарызаванай зоны. Па дадзеных агенцтва, дакумент, які зьмяшчае вынікі дамоўленасьцей, могуць абнародаваць каля 12 гадзінаў.

Парашэнка: Умовы расейскага боку на саміце непрымальныя

Памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзіслаў Суркоў прыбыў у Дом прыёмаў МЗС Беларусі, дзе ўжо больш за 13 гадзін праходзяць перамовы кантактнай групы па мірным урэгуляваньні ў Данбасе.


Як перадае «Інтэрфакса», аўтамабіль В.Суркова пад'ехаў да цэнтральнага ўваходу рэзідэнцыі «Дыпсэрвіс Хол» у цэнтры Менска. В.Сурков выйшаў з машыны і прайшоў у будынак.


Да гэтага Суркоў знаходзіўся ў Палацы Незалежнасьці, дзе праходзяць перамовы «нармандзкай чацьвёркі».

Перамовы завершыліся. Лідэры "нармандзкай чацьвёркі" пакінулі залю для перамоваў.

Ангела Мэркель і Франсуа Алянд правядуць сумесную прэс-канфэрэнцыю, паведамляе тэлеканал TF1.

Пуцін і Парашэнка выйшлі з залі перамоваў

Яны разыйшліся па двух пакоях і да іх паклікалі журналістаў зь іх прэзыдэнцкіх пулаў.

Класкоўскі: Безумоўны бэнэфіцыяр менскага саміту — Лукашэнка

«Я думаю, што пра вынікі менскіх дамоўленасьцяў можна будзе меркаваць ня сёньня, не па дэклярацыях, а па тым, як яны будуць рэалізоўвацца. Толькі празь нейкі час мы зможам ацаніць значэньне гэтых перамоваў. Але ўжо можна казаць, што безумоўным бэнэфіцыярам гэтага мерапрыемства стаў яго гаспадар — Аляксандар Лукашэнка. Ён атрымлівае ня толькі піяраўскія дэвідэнды, хоць і гэта для яго важна, паколькі стварае спрыяльны кантэкст для сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў. Беларусь атрымлівае праз гэтыя падзеі большую прастору для геапалітычнага манэўраваньня і далейшага дыстанцыяваньня ад Масквы. Хоць залежнасьць, канечне, усё роўна застаецца вялікай».

«Нармандзкая чацьвёрка» плянуе падпісаць дакумэнт з 12-13 пунктаў

Па выніках перамоваў «нармандзкай чацьвёркі» мяркуецца падпісаць дакумэнт па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне.

Як паведаміла ТАСС дыпляматычная крыніца, блізкая да перамоваў, «ня так важна, як будзе называцца гэты дакумэнт – дэклярацыя або заява, але мяркуецца, што ў ім будуць пазначаныя канкрэтныя меры ўрэгуляваньня сытуацыі, прыкладна 12-13 пунктаў».

Так для журналістаў прайшла ноч у Палацы незалежнасьці. Хтосьці стаяў пад дзьвярыма перамоваў, зьнясіленыя сядзелі на мармуровай падлозе, самыя стомленыя спалі ў крэслах

Рыхтуецца падпісаньне дакумэнта, абяцаюць у найбліжэйшым часе. Перамовы працягваюцца ўжо 13 гадзін

Больш за дванаццаць гадзінаў працягваюцца перамовы лідэраў «нармандзкага чацьвёркі» ў Менску, перадае Інтэрфакс. Канцлер ФРГ Ангела Мэркель, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка і прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін вядуць перамовы ў фармаце нон-стоп. Сустрэча перарывалася толькі аднойчы для таго, каб правесьці цырымонію сумеснага фатаграфаваньня.​

Брытанская Telegraph піша пра рознагалосьсі паміж Украінай і Расеяй.
1 — лінія разьмежаваньня: Кіеў патрабуе вярнуцца да той, што была прапісаная ў Менскіх верасьнёўскіх пагадненьнях.
2 — Кіеў настойвае на вывадзе расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі, Масква сьцьвярджае, што іх там няма.
3 — міжнародны кантроль над расейска-украінскай мяжой, супраць якога выступае Масква.
4 — статус Данбаса: Украіна згодная на пашырэньне паўнамоцтваў, Расея патрабуе дадатковых гарантый.


Намесьнік кіраўніка адміністрацыі Ўкраіны Валеры Чалы паведамляе ў Твітэры, што перамовы працягваюцца, працы яшчэ гадзінаў на 5-6. "Пайшла барацьба нэрваў".

У Твітэры паведамляецца, што перамовы скончыліся, аднак гэтая інфармацыя пакуль не пацьвярджаецца. Паведамленьняў для прэсы не паступала.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG