МЗС Нямеччыны паведамляе, што перамовы ідуць няпроста.
Лукашэнка паціскае ўсім рукі (ВІДЭА)
Карыкатура: "Настоящее время"
Намесьнік кіраўніка МЗС Расеі пра перамовы: Ідзе напружаная праца і дыскусія
Згодна зь неафіцыйнай інфармацыяй, ва ўдзельнікаў перамоваў цяпер заплянаваная вячэра. чытаць далей >
Парашэнка ненадоўга пакідаў перамовы «нармандзкай чацьвёркі» для званка ў генштаб
Міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, які выйшаў з залі з іншымі членамі дэлегацый, паведаміў, што «перамовы ідуць лепш, чым супэр».
У Палацы Незалежнасьці завяршыліся перамовы лідэраў "нармандзкай чацьвёркі" з удзелам членаў дэлегацый. У такім складзе перамовы доўжыліся больш за паўтары гадзіны, перадае БЕЛТА. Зараз яны працягнуцца ў вузкім фармаце.
Расейскага журналiста, якi ўсчынiу скандал пры прыездзе Парашэнкi, нiхто з Палацу незалежнасьцi, як высьветлілася, не выганяу. Ён дзьве гадзiны прасядзеу у прэс-цэнтры, а пасьля яму дазволiлi выйсьцi. Пасьля да яго падыйшлі па інтэрвію ўкраінскія журналісткі. Калі ён тлумачыў свае паводзіны, то ў тым ліку сказаў: "Я давяраю той інфармацыі, якую перадаюць мае калегі, якія працуюць на Данбасе. Я ім веру, бо мае калегі ня хлусяць."
Макей: «Радыкальнага паляпшэньня стасункаў з Эўропай мы не чакаем»
Перамовы ў Менску працягваюцца за зачыненымі дзвярыма і ўжо без Лукашэнкі. Да лідэраў дзяржаваў далучыліся міністры замежных справаў: Украіны Дзьмітры Клімкін, Расеі Сяргей Лавроў, Нямеччыны Франк-Вальтер Штанмайер ды Францыі Ляран Фабіюс.
Удзельнікі перамоваў выйшлі да прэсы для пратакольнага фатаграфаваньня. Побач з эўрапейскімі лідэрамі - Аляксандар Лукашэнка.
Макей: мы занялі такую пазыцыю па Ўкраіне не таму, што хочам спадабацца камусьці
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей паведаміў журналістам у кулюарах сустрэчы «нармандзкай чацьвёркі», што рашэньне пра правядзеньне саміту ў Менску было прынятае у нядзелю. «Наш досьвед дазволіў хутка падрыхтавацца», — сказаў Макей.
Міністар таксама заявіў: «Мы занялі такую пазыцыю па Ўкраіне не таму, што хочам спадабацца камусьці. Само жыцьцё прымушае нас так дзейнічаць».
Суркоў у Менску, пацьвердзіў Макей
Памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзіслаў Суркоў знаходзіцца ў Менску. Гэта пацьвердзіў журналістам міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей.
Расейскія СМІ: лідэры сэпаратыстаў ужо чакаюць у Менску
Лідэры самаабвешчаных «Данецкай і Луганскай народных рэспублік» Аляксандар Захарчанка і Ігар Платніцкі прыехалі ў Менск, каб падпісаць дакумэнт па ўрэгуляваньні ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны ў выпадку посьпеху перамоваў лідэраў «нармандзкай чацьвёркі».
Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», цытуючы «інфармаваную крыніцу».
Размова лідэраў Германіі, Расеі, Украіны і Францыі праходзіць учатырох, без удзелу дэлегацый, перадае БЕЛТА.