У 14.30 журналістаў пачалі запускаць у будынак Палаца Незалежнасьці. Вельмі шчыльная праверка, адзін раз правяраюць на ўваходзе, просяць уключыць усе электронныя прылады, ідзе пільны асабісты агляд. Тое самае паўтараецца ў самім будынку. Журналісты паціху зьбіраюцца, цяпер тут некалькі дзясяткаў чалавек з розных міжнародных СМІ.
Плянуецца, што асьвятляць сустрэчу будуць 500 журналістаў, у тым ліку карэспандэнтка Свабоды Аляксандра Дынько.