Ён сказаў, што Ўкраіна не павінна патрабаваць кантролю над сваёй мяжой з Расеяй у раёнах, кантраляваных ДНР і ЛНР, у якасьці папярэдняй умовы любога пагадненьня. Расейскі міністар заўважыў, што «наконт кантролю над расейска-ўкраінскай мяжой у ДНР і ЛНР трэба дамаўляцца з апалчэньнем».
Кіраўнік расейскага МЗС таксама абвінаваціў Украіну ў імкненьні здабыць тэрытарыяльныя заваёвы ў Данбасе ў мэтах умацаваньня пазыцыяў Кіеву падчас саміту Нямеччыны, Расеі, Ўкраіны і Францыі сёньня ў Менску.
Сяргей Лаўроў пасьля перамоваў з грэцкім калегам таксама заявіў: Пытаньне пра санкцыі — пытаньне да тых, хто іх уводзіў. Мы цэнім грэцкую пазыцыю, якая разумее абсалютную контрапрадуктыўнасьць спробаў размаўляць з Расеяй гэткай мовай, дый ня толькі з Расеяй".