Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад Менскам Парашэнка наведаў абстраляны Краматорск


Пятро Парашэнка наведвае Краматорск

Пра паездку Парашэнкі паведаміў ягоны прэсавы сакратар Сьвятаслаў Цаголка. «Пятро Парашэнка ня мог гэтай ноччу не паехаць у Краматорск. Напярэдадні менскіх перамоваў ён павінен быў убачыць на ўласныя вочы шнары на ўкраінскім целе, якія пакідае «Сьмерч», — напісаў Цаголка.

«Сёньня сьвет мае шанец спыніць агрэсію Расеі супраць Украіны. Павінны ім скарыстацца»,— дадаў сьпікер. Паводле паведамленьня РНБА Украіны, у выніку абстрэлу горада Краматорска Данецкай вобласьці загінулі 15 чалавек. Галоўная ваенная пракуратура па факце абстрэлу Краматорска завяла крымінальную справу па артыкуле «тэракт».

10 лютага каля 12.30 баевікі з выкарыстаньнем снарадаў «Тарнада», з раёна Горлаўкі абстралялі Краматорск. Снарады трапілі ў аэрадром, а таксама ў прыватны сэктар на ўскраінах горада.

XS
SM
MD
LG