Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славаччыне праваліўся рэфэрэндум аб забароне аднаполых шлюбаў


На білбордзе Папа заклікае выбарнікаў узяць удзел у рэфэрэндуме
На білбордзе Папа заклікае выбарнікаў узяць удзел у рэфэрэндуме

У Славаччыне прызнаны несапраўдным рэфэрэндум па пытаньні аб забароне аднаполых шлюбаў і ўсынаўленьні дзяцей аднаполымі парамі. Яўка на рэфэрэндуме, які прайшоў у суботу, склала крыху больш за 21 працэнта. Для прызнаньня вынікаў галасаваньня, якое адбыліся, неабходны ўдзел ня менш за палову выбарнікаў.

У Славаччыне не дазволеныя аднаполыя шлюбы і ўсынаўленьне дзяцей аднаполымі парамі. Прыхільнікі рэфэрэндуму дабіваліся таго, каб у будучыні гэтыя забароны было б цяжка зьмяніць на заканадаўчым узроўні.

Прадстаўнікі ЛГБТ-руху і некаторыя актывісты заклікалі выбарнікаў адмовіцца ад удзелу ў рэфэрэндуме.

Ініцыятар плебісцыту — грамадзкая арганізацыя «Альянс за сям’ю» аргумэнтуе сваю пазыцыю тым, што ў многіх краінах, у тым ліку ў суседніх Аўстрыі і Чэхіі, традыцыйныя сямейныя каштоўнасьці знаходзяцца пад пагрозай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG