Афіша:
У менскім бары «ДК» пройдзе ўручэньне літаратурнай прэміі «Залаты апостраф». Імпрэза пройдзе з удзелам «дзеяслоўцаў», намінантаў і ляўрэатаў прэміі. Уваход вольны. Пачатак а 18.30.
Аматары кіно ў межах праекту Cinemascope «+1» маюць магчымасьць паглядзець фільм Рамана Паланскага «Бясстрашныя забойцы вампіраў». Паказ пройдзе ў менскім кінатэатры «Ракета».
У менскім Палацы культуры чыгуначнікаў пройдзе спэктакль плястычнага тэатру «ІнЖэст». Паказ пройдзе ў межах «Трэцяга адкрытага форуму экспэрымэнтальных плястычных тэатраў Беларусі «ПлаSтформа Мінск-2015». Пачатак а 20-й гадзіне.
У арт-кавярні Нацыянальнага мастацкага музэю ў Менску адбудзецца сустрэча дыскусійнага клюба. Тэма абмеркаваньня — «Сучасная беларуская скульптура. Фэномэн Асташова» па выніках пэрсанальнай выставы скульптуры Андрэя Асташова. У абмеркаваньні прымуць удзел мастакі, мастацтвазнаўцы, журналісты: Вольга Архіпава, Ірына Асташова, Павал Вайніцкі, Канстанцін Селіханаў і іншыя. Пачатак а 17-й гадзіне.
Сусьветны дзень стаматоляга.
У гісторыі:
1667 — адбылося падпісаньне Андрусаўскага замірэньня паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітаю, згодна зь якім апошняя страціла смаленскія землі і левабярэжную Ўкраіну.
1852 — у Менску прайшла прэм’ера першай беларускай опэры «Ідылія». Музыку да п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча напісаў кампазытар Станіслаў Манюшка.
1893 — на сцэне Мулен Руж паказаны першы стрыптыз.
1913 — у Вільні Беларускі музычна-драматычны гурток упершыню паставіў камэдыю Янкі Купалы «Паўлінка».
У памяці:
1930 — нарадзіўся Валянцін Тарас, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.
1946 — нарадзіўся Эдуард Зарыцкі, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі.
1959 — нарадзіўся Віктар Шалкевіч, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн.
1960 — нарадзіўся Міхась Казлоўскі, беларускі бібліяфіл, краязнавец, грамадзкі дзяяч, крытык, публіцыст, выдавец.
1881 — памёр Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік.
1984 — памёр Юры Андропаў, кіраўнік КДБ СССР (1967-1982) і генэральны сакратар ЦК КПСС (1982-1984).
Цытата:
К гpанiцам пpыблiзiцца хочаць
Длiньнюшчая HАТО pyка
I гpозна мяpэшчыцца ў спальнi зpэдзь ночы
Злавешчая цень Пазьняка.
Хахочаць, pyгаецца матам,
Гpазiцца навешаць зьвязды
Hяшчасны таваpыш Сапега заплакаў
I цiха паехаў ў Дpазды...
Віктар Шалкевіч, радкі зь песьні «Таварыш Сапега»