Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасажырскі самалёт ў Тайвані ўпаў у раку

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На Тайвані пры крушэньні пасажырскага самалёта ATR-72 загінулі, паводле апошніх дадзеных, 12 чалавек, некалькі — параненыя.

Усяго на борце самалёта кампаніі TransAsia Airways, які ажыцьцяўляў унутраны рэйс, знаходзіліся 58 пасажыраў і чальцоў экіпажу. Самалёт ATR-72 неўзабаве пасьля ўзьлёту з аэрапорта ў Тайбэі зачапіў мост праз раку Цзілунг і паваліўся ў ваду. Лёс каля 30 чалавек невядомы. На месцы катастрофы працягваюцца выратавальныя працы. Самалёт ляцеў на архіпэляг Цзіньмэнь у тайваньскім праліве. Пры падзеньні ён закрануў крылом таксоўку, якая праяжджала па мосьце.

Некалькі чалавек змаглі самастойна выбрацца на бераг з самалёта, фюзэляж якога раскалоўся на некалькі кавалкаў і часткова застаўся на плаву на паверхні ракі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG