Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме хворым на дыябэт з кастрычніка не выдаюць інсулін


У анэксаваным Расеяй Крыме хворыя на цукровы дыябэт маюць праблемы з забесьпячэньнем інсулінам, паведамляе сайт «Крым. Рэаліі». «Украінскія» запасы ўжо вычарпаныя, а расейскіх паставак у неабходным аб’ёме няма.

Паводле бацькоў дзяцей, хворых на дыябэт, жыцьцёва важны прэпарат апошні раз ім выдавалі яшчэ ў кастрычніку мінулага году, і ў многіх ён ужо скончыўся. Купляць інсулін самастойна занадта дорага, тым больш што гэтая функцыя заканадаўча замацаваная за дзяржавай. Акрамя таго, з двух відаў інсуліну дацкай кампаніі «Нава-Нордыск», неабходных для штодзённых неаднаразовых ін’екцый, пакуль яшчэ маецца толькі адзін, распавяла выданьню жыхарка Еўпаторыі.

Па стане на чэрвень мінулага году ў Крыме, па дадзеных мясцовых уладаў, налічвалася 7000 інсуліназалежных, зь іх больш за трыста — дзеці.

Праблемы з забесьпячэньнем інсулінам апошнім часам адчулі на сабе ня толькі крымскія дыябэтыкі. Паведамленьні аб адсутнасьці прэпаратаў яшчэ ў канцы студзеня зьявіліся на розных расейскіх форумах і ў сацыяльных сетках. У Пецярбургу бацькі дзяцей з дыябэтам ў паніцы. З аптэк зьнік патрэбны тып інсуліну, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода. У камітэце аховы здароўя гораду кажуць, што цяпер будуць закупляцца ў асноўным айчынныя інсуліны, а пра імпартныя прэпараты трэба забыць.

Паводле словаў апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова, менавіта дыябэтыкі, а таксама два з паловай мільёны анкалягічных хворых ў Расеі стануць «першымі ахвярамі» дэвальвацыі рубля, паколькі залежаць ад імпартных прэпаратаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG