Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцкі міністар пра санкцыі: «Рэакцыя Грэцыі была няправільна інтэрпрэтаваная»


Яніс Варуфакіс
Яніс Варуфакіс

Новапрызначаны міністар фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс кажа, што рэакцыя ўраду Грэцыі ў справе санкцыяў супраць Расеі датычыла працэдуры, а не саміх санкцыяў.

У сваім блогу Варуфакіс адзначыў, што падчас першага пасяджэньня ўраду ў сераду міністар замежных спраў Нікас Кадзыяс паведаміў прысутным, што чуў у навінах, нібыта ЭЗ аднагалосна заклікаў да новых санкцыяў супраць Расеі - паведамляе газэта Kathimerini.

«Праблема ў тым, што ні ў яго, ні ў новага грэцкага ўраду нічога не пыталіся!, — заявіў Варуфакіс. — Так што, вядома ж, пытаньне было ня ў тым, ці пагодзіцца наш новы ўрад на новыя санкцыі ў дачыненьні да Расеі. Пытаньне ў тым, ці нашу пазыцыю можна лічыць само сабой зразумелай, нават ня кажучы, у чым там справа!»

Адзначаючы, што ён не ўпаўнаважаны гаварыць пра замежныя справы, Варуфакіс сказаў, што «тут уся справа ў павазе да нашага нацыянальнага сувэрэнітэту», і заклікаў СМІ адрозьніваць працэдуру ад саміх санкцыяў.

Тым часам чакаецца, што ў чацьвер Коцыяс праясьніць рознагалосьсі паміж Грэцыяй і Радай Эўропы. Раней на гэтым тыдні новая грэцкая адміністрацыя выказала незадаволенасьць заявай прэыдэнта Рады Эўропы Дональда Туска ў дачыненьні да новых санкцыяў супраць Расеі. Грэцыя апэратыўна адрэагавала, заявіўшы, што не давала сваёй згоды на заяву, бо не адбылося належных кансультацыяў.

У сераду прэсавы сакратар Туска заявіў, што ўсе належныя працэдуры былі выкананыя. «Мы пракансультаваліся з усімі дзяржавамі-ўдзельніцамі, улучна з прадстаўніком новага грэцкага ўраду, — сказаў ён. — Як мы разумеем, заява была ўзгодненая з усімі ў панядзелак увечары».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG