Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлепраект з Эстоніі для Расеі і Беларусі


Павал Марозаў, кіраўнік праекту ARU TV
Павал Марозаў, кіраўнік праекту ARU TV

Незалежны інтэрнэт-тэлеканал ARU TV, які базуецца ў Эстоніі, у сераду пачаў новы праект тэлевяшчаньня, арыентаваны на жыхароў Беларусі і Расеі, а таксама на расейскамоўнае насельніцтва Ўкраіны і краінаў Балтыі.

Ад пачатку ARU TV прапануе тры штотыднёвыя перадачы. У «Рознакаляровых навінах» вядомы расейскі журналіст і грамадзкі дзеяч Арцемі Троіцкі камэнтуе самыя важныя падзеі тыдня. Анімацыйны скетч у жанры палітычнай сатыры «Час хлусіць» парадзіруе прапагандысцкія мэтады працы дзяржаўных СМІ Беларусі і Расеі. У перадачы «Экспэрт» аўтарытэтныя асобы камэнтуюць найбольш актуальныя тэмы тыдня.

Акрамя відэасюжэтаў, ARU TV прапануе аўдыторыі стужку навінаў і аўтарскія калёнкі.

Кіраўнік праекту — Павал Марозаў, палітычны ўцякач зь Беларусі. Жывучы яшчэ ў Беларусі, Марозаў стварыў «Мультклюб» – сэрыю сатырычных мультфільмаў пра прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Пасьля зьяўленьня гэтых стужак беларускія праваахоўныя органы спрабавалі прыцягнуць іх аўтара да крымінальнай адказнасьці паводле артыкула «Паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь».

«Інтэрнэт-тэлебачаньне ARU TV мае на мэце дэзавуіраваць прапаганду, зь якой жыхары рэгіёну мімаволі сутыкаюцца кожны дзень. Базуючыся ў Эстоніі, праект можа свабодна знаёміць аўдыторыю з альтэрнатыўным пунктам гледжаньня на падзеі – у адрозьненьне ад Беларусі і Расеі, дзе незалежныя СМІ ўсё часьцей зазнаюць ціск», – гэтак тлумачыць пачатак новага тэлепраекту Павал Марозаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG