Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каліноўскі на прэс-канфэрэнцыі Лукашэнкі: Тэлефоны загадалі адключыць, а дзьверы на выхад — за сьпінай Лукашэнкі


Валер Каліноўскі
Валер Каліноўскі

Валер Каліноўскі цяпер знаходзіцца ў залі прэсавай канфэрэнцыі і распавядае:

«Гэтая заля ў Палацы незалежнасьці ніколі не выкарыстоўвалася для прэсавых канфэрэнцыяў. За 15 хвілін да пачатку загадалі адключыць мабільныя тэлефоны. Выйсьці з залі немагчыма, бо дзьверы на выхад — за сьпінай Лукашэнкі.

Прывезьлі дэлегацыі дзяржаўнай прэсы з розных раёнаў, з кожнай вобласьці — па аўтобусу.

Дзяржаўных журналістаў пасадзілі наперадзе, незалежных — у канцы залі. Радыё Свабода пасадзілі побач з УНІАН і Блумбэрг. Сярод незалежных журналістаў ёсьць „Эўрарадыё“, „Народная Воля“, „Наша Ніва“».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG