Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку выклікаюць у міліцыю за плякат Je suis Charlie


На двух удзельнікаў пікету ля амбасады Францыі ў падтрымку ахвяр тэракту ў Парыжы менская міліцыя ўжо склала пратаколы.

Анатоля Лябедзьку сёньня на 15 гадзін выклікаюць у міліцыю Цэнтральнага раёна Менска. Прыйшла адпаведная позва. Ён перакананы, што гэта зьвязана з плякатам Je suis Charlie, зь якім ён выйшаў да амбасады Францыі 11 студзеня.

У адносінах да двух іншых удзельнікаў пікету Зьмітра Кучука і Паўлюка Канавальчыка міліцыяй ужо складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Дата суду пакуль ня вызначаная.

"Ва ўладаў хапіла мазгоў не чапаць нас пад час самога пікета, але цяпер, калі тэма, як яны думаюць, рассмакталася, вырашылі нас пакараць. Прычым на падставе фота ў Фэйсбуку",— зазначыў Свабодзе Анатоль Лябедзька.

.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG