Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь гатовая спрыяць перамовам па Ўкраіне ў любым фармаце і ў любой канфігурацыі


Пра гэта заявіў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык.

Адказваючы на пытаньне журналістаў, ці гатовая Беларусь пашыраць свае магчымасьці ў мірным украінскім працэсе ў сувязі з учорашнімі рашэньнямі міністраў замежных спраў «нармандзкай чацьвёркі», Дзьмітры Мірончык адказаў:

«Усё, што мы можам зрабіць для ўсталяваньня міра ва Ўкраіне, мы зробім. Мы гатовыя прадставіць усе ўмовы для працы кантактнай групы па Ўкраіне ў тых канфігурацыях і ў тых фарматах, аб якіх яны заявяць. Мы вітаем любыя крокі, скіраваныя на ўсталяваньне міру ў нашых суседзяў, і гэта пазыцыя беларускага боку па-ранейшаму застаецца нязьменнай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG