Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усьлед за «Логвінавым» амаль на мільярд аштрафалі іншых кнігараспаўсюднікаў


Штраф, які мусіць выплаціць «Кніжны клюб «Клюб аматараў кнігі», складае больш за 793 мільёны рублёў.

Разгляд справы прайшоў 19 студзеня. Суд выявіў адміністрацыйнае правапарушэньне, адказнасьць за якое прадугледжана часткай 2 артыкула 12.7 Адміністрацыйнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, — ажыцьцяўленьне прадпрымальніцкай дзейнасьці, калі ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі такая дзейнасьць зьяўляецца незаконнай ці забароненай, паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда Беларусі.

Паводле рашэньня суда, «Кніжны клюб «Клюб аматараў кнігі» са жніўня па сьнежань 2014 году распаўсюджваў друкаваныя выданьні без адпаведнай дзяржаўнай рэгістрацыі ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У ходзе судовага паседжаньня прадстаўнік «Кніжнага клюбу «Клюб аматараў кнігі» прызнаў віну.

9 студзеня эканамічны суд Менску аштрафаваў прыватнае выдавецтва «Логвінаў» і пастанавіў канфіскаваць у яго прыбытак амаль на мільярд рублёў, што для выдавецтва будзе азначаць банкруцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG