Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафта зноў таньнее на сусьветных рынках


Па стане на 10 гадзін раніцы цана барэля нафты маркі Brent склала 48 даляраў 53 цэнта.

Нафтавыя каціроўкі на сусьветных рынках аднавілі падзеньне пасьля шматдзённага аднаўленьня.

Раніцай 19 студзеня барэль Brent каштавала вышэй за 50 даляраў, але доўга гэты кошт не пратрымаўся. З чэрвеня 2014 года, калі цана эталённага паўночнаморскага гатунку дасягала 115 даляраў, нафта страціла амаль 60%.

Гэта нэгатыўна адбіваецца на эканамічным разьвіцьці і фарміраваньні бюджэту Расеі, Вэнэсуэлы і іншых краін з сыравіннай экангомікай.

У апублікаваным 20 студзень дакладзе World Economic Outlook МВФ у цэлым панізіў прагноз эканамічнага росту для краін, якія разьвіваюцца, але больш за ўсё, на думку спэцыялістаў фонду, гэта тычыцца буйных экспарцёраў нафты — Расеі, Нігерыі і Саудаўскай Аравіі.

Галоўны эканаміст МВФ Аліўе Бляншар разам назваў зьніжэньне цэнаў нафты станоўчым фактарам для эканамічнага росту ў сьвеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG