Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салман Рушдзі пра Charlie Hebdo і межы дазволенага


Салман Рушдзі пра Charlie Hebdo і межы дазволенага
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:51 0:00

«Я веру ў свабоду слова, АЛЕ ...» - пісьменьнік Салман Рушдзі гаворыць пра свабоду слова і межы дазволенага.

Пасьля тэракту ў рэдакцыі Charlie Hebdo тэма працягвае абмяркоўвацца ў самых розных краінах. Сваё меркаваньне выказаў і пісьменьнік Салман Рушдзі, які жыве цяпер у Нью-Ёрку. У свой час ён быў завочна асуджаны да сьмерці духоўным лідэрам Ірану за раман «Сатанінскія вершы». Выступаючы ва ўнівэрсытэце штату Вэрмонт ў ЗША, Рушдзі заявіў:

«Шарль Эбдо» нападаў на ўсё разам. Ён атакаваў мусульман, ён нападаў на Папу Рымскага. Нападаў на Ізраіль, рабінаў, на чарнаскурых і белых, геяў і гетэрасэксуалаў. Нападаў на кожнага чалавека, таму што ён сьмяшыў. Яго стратэгія ў тым, каб сьмяяцца з людзей. Так яго і разглядалі. І вельмі яго любілі. Гэтых карыкатурыстаў любілі ў Францыі... І цяпер, у той момант, калі хто-небудзь кажа: «Я веру ў свабоду слова, але ...», я перастаю слухаць. Ведаеце, я веру ў свабоду слова, але людзі павінны ўмець сябе паводзіць. Я веру ў свабоду слова, але мы не павінны нікога хваляваць. Я веру ў свабоду слова, але давайце не заходзіць занадта далёка. Сэнс у тым, што ў тую сэкунду, калі вы абмяжоўваеце свабоду слова, гэта больш не свабода слова".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG