Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень вышыванкі ў Бабруйску ВІДЭА


Фота Babruisk.by
Фота Babruisk.by

18 студзеня бабруйчане правялі Каляду і азнаёміліся з народнымі рамёствамі на сьвяце беларускай вышыванкі, паведамляе Babruisk.by

Арганізавалі Дзень вышыванкі майстрыха народнага адзеньня Юлія Літвінава і архітэктар, дудар Зьміцер Мурашка, — абое сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Народныя майстры Наста і Вячаслаў Шпілеўскія, Васіль Падабед, Зінаіда Рынкова, Любоў Гарбар, Валянціна Нікіціна, паказалі гледачам вырабы з мэталу, саломкі, паперы, нітак і тканіны. Музыка Пётра Клюёў з «Арт Сядзібы» прэзэнтаваў, а таксама раздаў на прызы «вышымайкі» і іншыя сучасныя рэчы, зробленыя з нацыянальным калярытам.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG