Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ і ААН заклікаюць спыніць баі ў Данецку


Пра гэта гаворыцца ў заяве старшыні АБСЭ, міністра замежных спраў Сэрбіі Івіцы Дачыча.

«Гэты цыкл гвалту са сьмяротным зыходам і далейшая эскаляцыя ваенных дзеяньняў не можа працягвацца», — адзначае Дачыча.

Ён заклікаў усе бакі канфлікту «неадкладна прыкласьці намаганьні для дээскаляцыі напружанасьці, выконваць спыненьне агню і актыўна ўзаемадзейнічаць з АБСЭ для рэалізацыі Менскіх дамоўленасьцей».

Старшыня АБСЭ заклікаў усе спрэчныя пытаньні вырашыць «кантактнай трохбаковай групай, ня на поле бітвы».

Пэрыяд старшынства Сэрбіі ў АБСЭ пачаўся 1 студзеня 2015 года. Сярод прыярытэтаў свайго старшынства Бялград называў ўрэгуляваньня сытуацыі ва Ўкраіне на аснове Менскіх дамоўленасьцей.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун таксама выказаў занепакоенасьць у сувязі з эскаляцыяй баявых дзеяньняў у раёне данецкага аэрапорта.

Ён выказаў гатоўнасьць падтрымаць любыя намаганьні, накіраваныя на аднаўленьне мірнага працэсу, гаворыцца ў заяве гэнеральнага сакратара, апублікаваным прэс-службай ААН.

«Генэральны сакратар устрывожаны эскаляцыяй барацьбы за кантроль над аэрапортам Данецка, якая ўжо прывяла да шматлікіх ахвяр і пагражае зрывам пагадненьняў аб спыненьні агню. Ён заклікае ўсе бакі выканаць свае абавязацельствы ў рамках Менскага пратаколу і Мэмарандума і ў якасьці першага кроку неадкладна і цалкам спыніць баявыя дзеяньні», — гаворыцца ў звароце.

У апошнія дні жорсткія баі ідуць у раёне Данецкага аэрапорта і бліжэйшых населеных пунктаў. Ўкраінскія вайскоўцы заяўляюць, што далей кантралююць новы тэрмінал аэрапорта, прарасейскія сэпаратысты сьцьвярджалі, што ўзялі яго пад свой кантроль.

Раніцай 18 студзеня Данецк прачнуўся ад гукаў артылерыйскай кананады, абстрэлы ў раёне абласнога цэнтра працягваліся на працягу ўсяго дня і часткі ночы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG