Лінкі ўнівэрсальнага доступу

23-гадоваму расейцу пагражае тэрмін за экстрэмісцкі малюнак Хрыста


Карцінка з сайту russianskz.info
Карцінка з сайту russianskz.info

Маладзён з Іжэўску разьмясьціў у інтэрнэце выяву Ісуса Хрыста, які падвяргаецца гвалту. Расейцу пагражае штраф ў 100 тысяч расейскіх рублёў або чатыры гады пазбаўленьня волі.

23-гадовы Цімур Шоеў «разьмясьціў на старонцы ў адной з сацыяльных сетак выяву Ісуса Хрыста, у дачыненьні да якога група людзей зьдзяйсьняе гвалтоўныя дзеяньні», паведаміла пракуратура Удмуртыі. У камэнтары пад выяваю абвінавачваны да таго ж жорстка пакпіў з праваслаўных.

Учынак маладзёна падпадае пад дзеяньне ч. 1 ст. 282 Крымінальнага кодэксу РФ (дзеяньні, накіраваныя на прыніжэньне годнасьці групы асобаў па прыкметах адносінаў да рэлігіі, учыненыя публічна), гаворыцца на сайце пракуратуры.

Год таму суд прызнаў гэтую выяву экстрэмісцкай, бо яно «аказвала нэгатыўнае псыхалягічнае ўзьдзеяньне на рэлігійныя пачуцьці вернікаў».

Шоеў часткова прызнаў сваю віну, распавёў інфармацыйнаму агенцтву «Сусанін» намесьнік пракурора Кастрычніцкага раёну Іжэўску Андрэй Осіпаў.

«Ён кажа, што займаўся тролінгам, гэта ягоная фішка», — паведаміў Осіпаў.

Справу перадалі ў суд, які і вынесе прысуд Шоеву.

паводле Белсату, bbc.co.uk

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG