Аўтарскія ўпрыгожаньні, зробленыя рукамі славутай акторкі Стэфаніі Станюты, высталены на выставе клюбу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Прырода й фантазія» у вёсцы Сычкава пад Бабруйскам у памяшканьні Бабруйскага раённага гісторыка-краязнаўчага музэю.
Спадарыня Станюта рабіла пацеркі, бранзалеты й статуэткі з дрэва, каранёў, ракушак, арэхаў, зерня й нават з макароны.
Свае ўпрыгожаньні шматгадовая сябра клюбу «Прырода й фантазія» спадарыня Станюта надзявала й на спэктаклі.
Выстава вандруе па краіне, напрыканцы студзеня яна пераедзе ў Чэрвень.
А ў Менску выстава адчыніцца 13 траўня — на 110-гадовы юбілей беларускай зоркі.