Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці прагаласавалі б вы за такую прэзыдэнтку?


На мінулым тыдні польскія сацыял-дэмакраты зацьвердзілі сваю кандыдатку ў прэзыдэнты на сёлетнія выбары. Ёю стала 35-гадовая Магдалена Агурэк (Magdalena Ogórek).

Магдалена Агурэк закончыла гістарычны факультэт Унівэрсытэту ў Аполі, у 2009 годзе у гэтым самым унівэрсытэце атрымала ступень доктара гісторыі. Тэма доктарскай працы - «Бэгінкі і вальдэнсы ў Сьлёнску і Маравіі да канца XIV стагодзьдзя».

У мінулым, калі пры ўладзе былі сацыял-дэмакраты, яна працавала ў канцылярыях прэзыдэнта і прэм’ер-міністра. У 2011 бяз посьпеху змагалася за дэпутацкі мандат са сьпісу Саюзу левых дэмакратаў. Сама да партыі фармальна не належыць.

Выступала ў эпізадычных ролях у некалькіх тэле- і кінафільмах. Замужам, мае 9-гадовую дачку.

Вядзе свой блог у інтэрнэце - http://magdalenaogorek.natemat.pl/.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG