Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінансавы аналітык: «Ідзе пошук новага ўраўнаважанага курсу»


Belarus - sad (merry) pictures, rubel, ruble, dollar, money, economy
Belarus - sad (merry) pictures, rubel, ruble, dollar, money, economy

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы ў Менску 16 студзеня даляр патаньнеў на 80 рублёў — да 14 880. У сераду даляр дасягнуў максымальнага ўзроўню — 15 010, а ў чацьвер упершыню за 14 месяцаў патаньнеў на 50 рублёў — да 14 960.

Эўра патаньнеў на 300 рублёў — да 17 320.

Аднак у банках і абменных пунктах валюты па-ранейшаму бракуе. Банкі працуюць з абароту — то бок прадаюць тое, што кліенты здаюць, але народ цяпер здае няшмат.

Фінансавы аналітык Зьміцер Крук тлумачыць сытуацыю на валютным рынку такім чынам:

Гэта пошук новага ўраўнаважанага курсу. І адначасова — гэта праяўленьне таго, што Нацыянальны банк імкнецца значна скараціць інтэрвэнцыі на валютным рынку.

«Гэта пошук новага ўраўнаважанага курсу. І адначасова — гэта праяўленьне таго, што Нацыянальны банк імкнецца значна скараціць інтэрвэнцыі на валютным рынку. Гэтыя дзьве тэндэнцыі разам і прыводзяць да ваганьняў беларускага рубля. Я мяркую, калі Нацыянальны банк гатовы да свабоднага курсаўтварэньня, на працягу двух тыдняў ёсьць імавернасьць выйсьці на ўраўнаважаны курс. І сыгналам таго, што гэта здарыцца, будзе зьяўленьне валюты ў свабодным продажы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG