Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч заклікаў «яшчэ мацней згуртавацца вакол нашага лідэра, Аляксандра Лукашэнкі»


Міхаіл Мясьніковіч
Міхаіл Мясьніковіч

Накіраванага ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча прызначылі кіраваць Саветам Рэспублікі.

Чальцы Савету Рэспублікі сёньня абралі сваім старшынём Міхаіла Мясьніковіча. Былы сьпікер верхняй палаты Антоль Рубінаў датэрмінова падаў у адстаўку.

Аляксандар Лукашэнка раней указам № 647 ад 27 сьнежня 2014 году прызначыў накіраванага ў адстаўку з пасады прэм’ера Міхаіла Мясьніковіча чальцом Савету Рэспублікі.

Міхаіл Мясніковіч падзякаваў сэнатарам за тое, што яго вылучылі на пасаду старшыні Савету Рэспублікі і закрануў тэму прэзыдэнцкіх выбараў, якія павінны прайсьці ў 2015 годзе:

«У гэты важны гістарычны пэрыяд неабходна яшчэ мацней згуртавацца вакол нашага лідэра — Аляксандра Лукашэнкі, падтрымаць яго і дапамагчы з выбарам свайго кандыдата тым, хто яшчэ ня вызначыўся», — сказаў новы старшыня Савету Рэспублікі. Мясьніковіча цытуе дзяржаўная газэта «Звязда».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG