Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыгір: «Ды хапае міністрам паўнамоцтваў, хай працуюць»


Міхаіл Чыгір
Міхаіл Чыгір

Прадстаўляючы сёньня ў Палаце прадстаўнікоў Андрэя Кабякова ў якасьці новага прэм’ер-міністра, Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў надаць міністрам болей паўнамоцтваў:

«Урад павінны быць калегіяльным органам, дзе галоўнае зьвяно — міністар. Найважнейшая задача прэм’ер-міністра — дакладная каардынацыя ўсёй працы. Прасьцей кажучы, разьвесьці міністраў і віцэ-прэм’ераў так, каб намесьнік прэм’ера ня мог дзейнічаць па-старому, калі даваліся вытворчыя ўказаньні і міністар быў павязаны гэтым па руках і нагах, ня мог дзейнічаць самастойна».

Андрэй Кабякоў — ужо сёмы кіраўнік ураду часоў Лукашэнкі. А самы першы прэм’ер — Міхаіл Чыгір лічыць, што і раней, і цяпер у міністраў хапала паўнамоцтваў:

Самае галоўнае ў кіраваньні — і гэта было, ёсьць і будзе — каб рацыянальнае зерне, якое зьявіцца ў каго заўгодна: дырэктара заводу, міністра, віцэ-прэм’ера. прэм’ера, — было скарыстанае.

«Самае галоўнае ў кіраваньні — і гэта было, ёсьць і будзе — каб рацыянальнае зерне, якое зьявіцца ў каго заўгодна: дырэктара заводу, міністра, віцэ-прэм’ера. прэм’ера, — было скарыстанае. І каб ніхто, якую б пасаду нейкі чалавек ні займаў, ня мог гэтаму перашкодзіць. Тады будуць нейкія вынікі.

Калі я кіраваў урадам, у нас усё будавалася, зь лёгкай рукі Міхаіла Гарбачова, на кансэнсусе. Здаровы сэнс павінны перамагаць. І няма справы, ад каго ён ідзе. Калі міністар хоча нешта зрабіць, а віцэ-прэм’ер яму перашкаджае, то ніхто ж не забараняў і цяпер не забараняе такому міністру прыйсьці да прэм’ера альбо да прэзыдэнта і сказаць: мне перашкаджаюць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG