Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Народная воля будзе судзіцца з Мінінфармацыі 23 студзеня


14 cтудзеня ў Вярхоўным судзе адбыліся папярэднія слуханьні па гэтым пазове. Рэдакцыя патрабуе прызнаць несапраўдным папярэджаньне, вынесенае за артыкул Сьвятланы Калінкінай «На цепь», прысьвечаны ратыфікацыі дамовы аб Эўразійскім саюзе.

У артыкуле «На цепь» шэф-рэдактарка «Народнай волі» Сьвятлана Калінкіна выказала сваё меркаваньне пра парадак выхаду краінаў з Эўразійскага саюзу. Міністэрства інфармацыі расцаніла гэта як «распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, якая ўводзіць чытача ў зман».

Падчас паседжаньня галоўны рэдактар «Народнай волі» Ёсіф Сярэдзіч адзначыў, што выказанае на старонках газэты меркаваньне было вельмі важным для беларускага грамадзтва напярэдадні ратыфікацыі дамовы:

«Яно падкрэсьлівала яе магчымыя слабыя бакі і адкрывала прастору для дыскусіі. У гэтай дыскусіі маглі ўзяць удзел любыя зацікаўленыя суб’екты: Мінінфармацыі, МЗС, іншыя. І ўсім ім мы гатовыя даць магчымасьць выказацца на старонках „Народнай волі“. Але Мінінфарм не захацеў браць удзелу ў дыскусіі, а вырашыў ужыць карныя захады. Карныя, бо пасьля двух папярэджаньняў цягам года любая газэта ў Беларусі можа быць закрытая». Прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі заявілі ў судзе сваю нязгоду з патрабаваньнем «Народнай волі» і пацьвердзілі вынесенае папярэджаньне. Яны падкрэсьлілі, што артыкул Калінкінай ня толькі наносіць шкоду дзяржаўным і грамадзкім інтарэсам, але і дыскрэдытуе зьнешнюю палітыку Беларусі, паведамляе прэс-служба БАЖ.

.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG