Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя накіроўвае авіяносец для барацьбы з «Ісламскай дзяржавай»


Авіяносец «Шарль дэ Голь»
Авіяносец «Шарль дэ Голь»

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што яго краіна накіроўвае авіяносец для таго, каб прадстаўляць інтэнсіўную падтрымку баявым апэрацыям у Іраку супраць ісламісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Выступаючы на борце гэтага авіяносца «Шарль дэ Голь» на паўднёвым узьбярэжжы Францыі, Алянд заявіў, што карабель будзе дзейнічаць у шчыльным супрацоўніцтве зь міжнароднай кааліцыяй пад кіраўніцтвам ЗША, якая змагаецца супраць гэтай групоўкі ў Іраку і Сірыі.

Францыя ўжо ўдзельнічае ў дзеяньнях гэтай кааліцыі — яе авіяцыя наносіць паветраныя ўдары па пазыцыях ісламістаў. Гэтыя авіяўдары ажыцьцяўляюць 15 францускіх самалётаў, якія базуюцца ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і Ярданіі. Але, як сказаў Алянд, становішча, якое склалася пасьля тэрарыстычных нападаў ісламістаў у Парыжы на мінулым тыдні, падчас якіх загінулі 17 чалавек, апраўдвае ўдзел у апэрацыі таксама і авіяносца.

Учора парлямэнт Францыі значнай большасьцю галасоў ухваліў працяг удзелу краіны ў міжнароднай апэрацыі супраць ісламістаў.

Групоўка «Ісламская дзяржава» ўхваліла тэракты ў Парыжы. Адказнасьць за напад на рэдакцыю францускага сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo ўзяла на сябе іншая экстрэмісцкая групоўка «Аль-Каіда Аравійскай паўвыспы», якая базуецца ў Емэне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG