Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў пагражае рэдакцыі «Эхо Москвы»


Рамзан Кадыраў
Рамзан Кадыраў

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў абвесьціў «асабістым ворагам» і «ворагам ўсіх мусульман» былога саўладальніка ЮКАСа Міхаіла Хадаркоўскага з-за ягонага закліку да журналісцкай супольнасьці публікаваць карыкатуры на прарока Мухамэда ў сувязі з бойняй ў рэдакцыі францускага часопіса Charlie Hebdo.

Неўзабаве чачэнскі лідэр таксама зьвінаваціў рэдакцыю радыёстанцыі «Эхо Москвы» і абвесьціў яе «галоўным антыісламскім рупарам» у Расеі, а галоўнага рэдактара Аляксея Венядзіктава — правакатарам.

Падставай для гэтых заяваў сталася апытаньне на сайце радыёстанцыі на тэму «Ці варта выданьням друкаваць карыкатуры на прарока Мухамэда ў адказ на расстрэл рэдакцыі Charlie Hebdo?» Гэткім чынам «Эхо Москвы» адрэагавала на заклік Хадаркоўскага, паведамляе «Інтэрфакс».

Кадыраў зьвінаваціў Вэнядзіктава у тым, што той «бясконца аблівае брудам і абражае дзясяткі мільёнаў мусульман», таму «улада павінна заклікаць да парадку радыё, што сее варожасьць і нянавісьць паміж людзьмі і народамі». «Інакш знойдуцца тыя, хто заклікае Венядзіктава да адказу», — прыгразіў чачэнскі лідэр. Венядзіктаў ў адказ напісаў у сваім блогу, што ён «цалкам сур’ёзна ставіцца да пагрозаў з боку Рамзана Кадырава і таму мае намер у бліжэйшы час зьвярнуцца ў праваахоўныя органы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG