Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь на каляровых здымках 1912 году

Блогер Максiм Нiкiтка-Мiровiч апублікаваў сэрыю каляровых фотаздымкаў Беларусі 1912, якія ён выпадкова знайшоў на сайце Бібліятэкі Кангрэсу ЗША. Каляровыя здымкі — вялікая рэдкасьць нават для 1940-50 гадоў. «Вельмі цікава глядзець на пэйзажы стогадовай даўніны без, так бы мовіць, чорна-белага налёту часу», — адзначае блогер.

Большасьць фатаграфіяў зрабіў фатограф Сяргей Міхайлавіч Пракудзін-Горскі ў 1912 годзе — гэта значыць, на самым пачатку XX стагодзьдзя, яшчэ да Першай сусветнай вайны. На здымках паказаныя рэаліі XIX стагодзьдзя.

XS
SM
MD
LG