Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знойдзеныя яшчэ 7 целаў з малайзійскага Аэробуса


У раёне падзеньня аэробуса А-320-200 у яванскім моры знойдзеныя целы яшчэ сямёх загінулых. Усяго да гэтага часу выяўленыя 17 целаў. 145 чалавек лічацца зьніклымі бязь зьвестак.

Працягваюцца пошукі чорных скрынь лайнэра, у якіх удзельнічаюць інданэзійскія, малайзійскія і амэрыканскія караблі. Раней паведамлялася, што ў раён падзеньня самалёта накіраваныя францускія экспэрты.

Правядзеньню пошукавых працаў у месцы падзеньня лайнэра малайзійскай авіякампаніі AirAsia перашкаджае моцны шторм.

Самалёт, які ляцеў з Інданэзіі ў Сынгапур, зьнік з радараў 28 сьнежня, праз 40 хвілін пасьля ўзьлёту. Вядома, што пілёты спынілі выходзіць на сувязь пасьля таго, як атрымалі ад дыспэтчараў дазвол павялічыць вышыню палёту з-за дрэнных умоваў надвор’я. На борце знаходзіліся 162 чалавекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG