Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын выступіў за дыялёг з Сэулам


Кім Чэн Ын з вайсковым кіраўніцтвам Паўночнай Карэі
Кім Чэн Ын з вайсковым кіраўніцтвам Паўночнай Карэі

Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын выказаў гатоўнасьць да перамоваў на найвышэйшым узроўні з Паўднёвай Карэяй дзеля паслабленьня напружанасьці паміж дзьвюма суседнімі дзяржавамі.

Кім Чэн Ын заявіў пра гэта, зьвяртаючыся да народу з нагоды Новага году.

Апошняя сустрэча лідэраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі і Паўднёвай Карэі адбылася ў Пхэньяне ў 2007 годзе.

Кім Чэн Ын падкрэсьліў, што для сустрэчы ў вярхах неабходная адпаведная атмасфэра і прыдатныя абставіны, але, разам з тым, на яго думку, няма прычынаў адмаўляцца ад кантактаў на найвышэйшым узроўні.

Заява паўночнакарэйскага лідэра стала адказам на прапанову Паўднёвай Карэі аб правядзеньні саміту «Поўдзень — Поўнач» ў студзені 2015 году.

У апошнія гады КНДР адчувае ўсё большы ціск з боку заходніх краінаў, якія дамагаюцца выкананьня правоў чалавека ўладамі Паўночнай Карэі. У сьнежні Генэральная Асамблея ААН палічыла, што лідэры Паўночнай Карэі павінны быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці за злачынствы супраць чалавечнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG