Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У новым годзе працягваюць блякаваць сайты «Беларускі партызан» і АДС


Заблякаваныя сайты можна паглядзець толькі праз ананімайзэры альбо з-за мяжы.​ Таксама да сайтаў можна трапіць пра сэрвіс Радыё Свабода www.svaboda2.net.

Блякаваньне сайтаў незалежных мэдыяў пачалася 19 сьнежня мінулага году ў пік крызісу на валютным рынку. Без папярэджаньняў і тлумачэньняў быў абмежаваны доступ карыстальнікаў да сайтаў belaruspartisan.org, charter97.org, udf.by, 21.by, gazetaby.com, zautra.by, а таксама belapan.com, belapan.by, naviny.by, якія належаць інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.

Пазьней доступ да большасьці сайтаў быў адноўлены.

Беларуская асацыяцыя журналістаў запатрабавала ад Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце, Упраўленьня па раскрыцьці злачынстваў у сфэры высокіх тэхналёгіяў МУС і Генэральнай пракуратуры правесьці праверку з нагоды незаконнага абмежаваньня доступу да сайтаў шэрагу недзяржаўных СМІ.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG