Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны падпісаў закон аб адмове Ўкраіны ад пазаблёкавага статусу


Пятро Парашэнка заявіў, што рашэньне, ці стане Ўкраіна сябрам НАТО вырашыць сам украінскі народ на рэфэрундуме.

На сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве ўкраінскі лідэр заявіў, што гэта можа адбыцца праз 5 ці 6 гадоў.

«Калі Ўкраіна будзе адпавядаць неабходным стандартам — я мяркую, што гэта адбудзецца ў межах стратэгіі на 2020 год — тады народ Украіны вызначыць, ці краіна ўступіць у НАТО», — сказаў Пятро Парашэнка.

Украіна афіцыйна адмовілася ад папярэдняга курсу на ўступленьне ў НАТО ў 2010 годзе, адразу пасьля прыходу да ўлады экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча.

Пятро Парашэнка назваў гэтае рашэньне «стратэгічнай і кардынальнай памылкай, бо Ўкраіна зруйнавала ўласныя ўзброеныя сілы».

23 сьнежня Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла законапраект аб адмове Ўкраіны ад пазаблёкавага статусу. Гэты крок Расея адразу скрытыкавала ды назвала яго несяброўскім.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што расейская агрэсія супраць Украіны стварае патрэбу больш эфэктыўных гарантыяў незалежнасьці, сувэрэнітэту, бясьпекі і тэрытарыяльнай цэласнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG