Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 26 сьнежня: Меркаваны працяг у Менску перамоваў па Ўкраіне,


Удзельнікі перамоваў 24 сьнежня.
Удзельнікі перамоваў 24 сьнежня.

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Плянуецца, што ў Менску пройдзе чарговы раўнд перамоваў кантактнай групы АБСЭ па Ўкраіне з ўдзелам прадстаўнікоў Украіны, Расеі, АБСЭ і ўкраінскіх сэпаратыстаў.

У Палацы спорту адбудзецца Міжнародны дзіцячы турнір «Baby Cup — BelSwissBank». Пачатак у 17 гадзінаў.

У Белтэлерадыёкампаніі адбудзецца фінал Нацыянальнага адборачнага туру Міжнароднага конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2015». Пачатак у 22 гадзіны.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1926 — выйшаў на экраны адзін зь першых беларускіх мастацкіх фільмаў «Лясная быль». Зьняў яго кінарэжысэр Юры Тарыч паводле аповесьці Міхася Чарота «Сьвінапас».

1973 — прызямліўся касьмічны карабель Саюз-13, на борце якога быў і беларус Пётра Клімук.

1991 — СССР спыніў існаваньне як суб’ект міжнароднага права.

У гэты дзень нарадзіліся:

1891 — Генры Мілер, амэрыканскі пісьменьнік і мастак.

Увесь сьвет у тваіх ног. І ты нават не ведаеш, што зь ім рабіць, і гэта самае прыемнае.

Генры Мілер


1893 — Мао Цзэдун, кітайскі дзяржаўны дзяяч, кіраўнік камуністычнага Кітаю у 1949-1976 гадах.

Зброя зьяўляецца важным, але не вырашальным фактарам вайны. Вырашальны фактар — чалавек, а не рэч. Суадносіны сілаў вызначаюцца не толькі суадносінамі ваеннай і эканамічнай моцы, але таксама і суадносінамі людзкіх рэсурсаў і маральнага стану.

Мао Цзэдун

1893 — Яўген Цікоцкі, беларускі кампазытар.

1937 — Уладзімер Гніламёдаў, беларускі літаратуразнаўца, акадэмік

1953 — Тоомас Хэндрык Ільвэс, эстонскі палітык, прэзыдэнт Эстоніі

Кажучы аб вызваленьні ад нацыстаў, Масква забывае, што для эстонцаў, латышоў, літоўцаў і палякаў гэта азначае сотні тысяч дэпартаваных, дзесяткі тысяч забітых, Катынь. Для нас СССР ўвасабляе менавіта гэта, а не вызваленьне ад фашызму.

Тоомас Хэндрык Ільвэс

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА


У лясных масівах. 26 сьнежня 1926 адбылася прэм’ера першага беларускага фільму «Лясная быль»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG