Напярэдадні позна ўвечары суд Алма-Аты задаволіў пазоў гарадзкога ўпраўленьня ўнутранай палітыкі пра закрыцьцё выданьня, паведамляе «Радыё Азатык». Як распавёў адзін з супрацоўнікаў выданьня, рэдакцыя мае намер абскардзіць рашэньне суду, а таксама зьвернецца па падтрымку да грамадзкасьці і міжнародных інстытутаў.
Падставай для пазову Упраўленьня ўнутранай палітыкі мэрыі горада Алма-Ата стала апублікаваная жніўня 29 артыкул «Нашы на чужой вайне». Чыноўнікі ўгледзелі ў інтэрвію казахскага палітэмігранта Айдоса Садыкава, які жыве ў Кіеве, прыкметы агітацыі і прапаганды вайны.
Выпуск часопіса ADAM bol быў забаронены судом яшчэ 20 лістапада. У выданьня была адкліканая рэгістрацыя, а новы выпуск арыштаваны.
Прадстаўнікі часопіса і яго прыхільнікі лічаць справу аб закрыцьці выданьня палітычна матываванай.